Рок-опера «Ісус Хрыстос – суперзорка» – на беластоцкай сцэне



Сусветны твор мастацтва на беластоцкай сцэне. Чаканная прэм’ера ў Оперы і філармоніі – Еўрапейскім цэнтры культуры. Рок-опера Эндры Лойда Уэбера і Ціма Райса, напісаная ў 1970 годзе, першая пастаноўка якой адбылася на Брадвеіі. Твор стаў своеасаблівай музычнай класікай, і цяпер яго пабачыць беластачане.

А як зрабіць пастаноўку паспяховай – сакрэт ведае дырэктар оперы Эва Іжыкоўская-Лапіньска (Ewa Iżykowska-Lipińska). А гэта, паводле яе, – добры густ.

– Трэба сачыць за сусветнымі падзеямі, трэба ведаць тэндэнцыі. Як і творы, якія прымаем да рэалізацыі, як і выканаўцаў, рэжысёраў, дырыжораў, спевакоў, каб гэтая пастаноўка мела сусветны характар. Гэта вельмі істотна. Гэты выбар і ні лёгкі, і не хуткі. Але ключом да поспеху ёсць, несумнена, назва і выканаўцы.

Рэжысёры беластоцкай пастаноўкі Якуб Воцял (Jakub Wocial) і Санцьяго Белло (Santiago Bello). Галоўныя музычныя партыі выконваць: Ісус –  Якуб Воцял і Міхал Гробельны, Іуда – Лукаш Заграбельны (Łukasz Zagrobelny) і Лукаш Мазурэк (Łukasz Mazurek). Прэм’ера ў Беластоку ў суботу 29 лютага.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота poranny.pl