“Роля беларускай судовай сістэмы ў ажыццяўленні палітычных рэпрэсій”
У Варшаве сёння, 25 красавіка, ладзіцца канферэнцыя “Роля беларускай судовай сістэмы ў ажыццяўленні палітычных рэпрэсій”.
Сярод удзельнікаў падзеі – кіраўнік НАУ Павел Латушка, прадстаўнік АПКБ, кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Літвы 2014 – 2021 гг. Дайнюс Жалімас, адвакат, дацэнт, навуковы супрацоўнік факультэта права Віленскага ўніверсітэта Кацярына Латыш ды іншыя.
Чаму ладзіць такія круглыя сталы цяпер важна, распавёў Павел Латушка:
– Першае, вы ведаеце, што адным з галоўных накірункаў дзейнасці Народнага антыкрізіснага ўпраўлення з’яўляецца прыцягненне да адказеасці самаго Лукашэнкі і прадстаўнікоў рэжыму за злачынствы супраць чалавечнасці, за ўсе тыя злачынствы, якія ўчыняе і працягвае ўчыняць кожнага дня рэжым Лукашэнкі. І тут мы выбудоўваем фактычна сістэму дзеянняў па розных накірункаў па фактах гэтых злачынстваў. Перадусім мы кажам пра тое, што Лукашэнка павінен адказваць за захоп грамадзянскага самалёта “Ryanair“, Лукашэнка павінен адказваць за штучна створаны міграцыйны крызіс на мяжы з Еўрапейскім саюзам. Таксама, безумоўна, прыярытэтам з’яўляецца – за злачынствы супраць чалавечнасці.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі не толькі абмяркоўваюць рэаліі сучаснай Беларусі, але і аналізуюць агульныя тэндэнцыі і пераймаюць міжнародны досвед.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя