Ронда імя “Выклятых жаўнераў” у Беластоку будзе



У Беластоку ў раёне Выгода з’явіцца ронда імя “Выклятых жаўнераў”. Такое рашэнне пасля 2.5 гадзіны дыскусіі прынялі сябры ўправы горада. Супраць ушанавання жаўнераў антыкамуністычнага падполля часоў другой сусветнай вайны і пасляваеннага перыяду былі сябры Форума падляшскіх меншасцяў. Яны тлумачаць, што сярод “выклятых жаўнераў” былі таксама нягодныя людзі, як Рамуаль Райс “Буры”, адказны за забойства амаль 80 людзей беларускай нацыянальнасці ў студзені і лютым 1946 года, кажа Славамір Назарук з Фрума падляшскіх меншасцяў.

– Тут добра, што адбылася дыскусія, яна доўжылася 2,5 гадзіны, і мне нават казалі настаўнікі і дырэктары школ, якія атрымлівалі ўзнагароды для настаўнікаў – прапагандыстаў культуры, яны прыслухоўваліся да гэтай дыскусіі, затым мне ў кулуарах сказалі некаторыя з іх, што гэтая дыскусія была вельмі цікавая, бо яны не ведалі, што такія факты былі.

За ўшанаваннем памяці „выклятых жаўнераў” галасавала 18 сябраў трыццаціасабовай управы горада. Супраць былі сябры Форума падляшскіх меншасцяў і Міхал Карповіч з Левых дэмакратаў.

З ініцыятывай ушанавання памяці „выклятых жаўнераў” выступіла партыя Права і Справядлівасць.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток