Роскомнадзор паабяцаў блакаваць сацсеткі за супрацьпраўныя дзеянні



Кіраўнік Роскомнадзора Аляксандр Жараў накіраваў у кампаніі Facebook, Twitter і Google афіцыйныя лісты з патрабаваннем выконваць расейскае заканадаўства. Гэта паведаміў «Известиям» афіцыйны прадстаўнік Роскомнадзора Вадзім Ампелонскі. Паводле яго слоў, уладальнікам сацсетак паведамілі аб магчымасці штрафаў і блакаванні старонак.

Нагодай для пагроз з боку ведамства стала пакіданне без адказу або рэакцыі ранейшых запытаў Роскомнадзора. Роскомнадзор патрабаваў ад сацсетак «выдаліць інфармацыю, якая змяшчае заклікі да масавых беспарадкаў, ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці ці ўдзелу ў несанкцыянаваных публічных мерапрыемствах». Ведамства накіроўвала тром фірмам апавяшчэнні аб наяўнасці такой інфармацыі на іх сайтах. Паколькі парушэнні не ліквідаваны, служба абяцае «абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсу».

Беларускае Радыё Рацыя