“Роўныя ў краіне і Еўропе”
Пад такой назвай у беластоцкім кінатэатры “Форум” прайшлі міжнародныя выступы дзяцей і моладзі. У час мерапрыемства можна было пачуць песні, паглядзець сучасныя танцы ды тэатральныя пастаноўкі ў выкананні дзяцей, а таксама дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі.
Такія артыстычныя заняткі вучаць талерантнасці і павазе да іншых, кажа педагог са школы ў Парэччы Марыя Лазарэнка:
– Для здаровых дзяцей гэта добрая магчымасць пабачыць, што не ўсе могуць быць здаровымі, як яны. Але гэтыя дзеці таксама могуць забаўляцца і радавацца разам з імі. Мне здаецца, што гэта вельмі добрая інтэграцыя. Дзякуючы такім праектам нашыя дзеці могуць выехаць, напрыклад, у Польшчу, альбо польскія дзеткі могуць прыехаць да нас у Беларусь.
Ініцыятарам мерапрыемства было Таварыства Падтрымкі актыўнасці асобаў з абмежаванымі магчымасцямі “АКTYWNI”. Беластоцкае таварыства ўжо некалькі гадоў супрацоўнічае з Беларуссю і Літвой.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара