Рух „Грамадзяне РП” абураны акцыяй у Гайнаўцы
Прадстаўнікі руху „Грамадзяне РП” выступілі з афіцыйным зваротам у якім выказалі абурэнне акцыяй шавіністаў у Гайнаўцы.
23 лютага „Грамадзяне РП” прынялі ўдзел ва ўшанаванні памяці ахвяраў атрада Рамуальда Райса „Бурага” ды паспрабавалі заблакаваць марш нацыяналістаў у Гайнаўцы:
– Не збіраюся дазваляць, каб нацыяналісты запужвалі людзей у Гайнаўцы і зневажалі памяць ахвяраў Райса „Бурага”.
Аўтары звароту крытыкуюць польскія ўлады за дапушчэнне акцый нацыяналістаў.
„Нацыяналізм, які сарамліва падмяняецца сёння словамі „гонар”, „нацыянальны прагматызм” або „патрыятызм”, уцягнуў Еўропу і Польшчу ў дзве сусветныя вайны. Ён зноў вяртаецца — напісана ў звароце руху „Грамадзяне РП”.
Беларускае Радыё Рацыя