Рух рэканструктараў усё больш пашыраецца



Усё большую папулярнасць у свеце набываюць так званыя групы гістарычнай рэканструкцыі. Іх удзельнікі імкнуцца паказаць штодзённае жыццё папярэднікаў, арыгінальную вопратку, а таксама вядомыя бітвы розных часоў. Да гэтага руху актыўна далучаюцца таксама ў Польшчы.

Расказвае Генрых Якушэўскі з Люблінскай групы гістарычнай рэканстукцыі „Фронт”:

– Такое зацікаўленне не кожнаму падабаецца, але гэта залежыць ад выбару, бо некаторыя займаюцца гісторыяй, некаторыя збіраюць маркі, некаторыя ловяць рыбу – гэта індывідуальны выбар. Нас цікавіць гісторыя, а перадусім гісторыя войска. Я былы вайсковец, таму з папярэдняй прафесіі засталося. Займаемся рэканструкцыяй формы розных жаўнераў, якія змагаліся ў Другой сусветнай вайне, толькі Другой сусветнай, бо на большае не хопіць сіл і сродкаў. На жаль гэта хобі, якое паглынае шмат грошай.

„Ажыўшая гісторыя” – ў перакладзе з ангельскай мовы менавіта так называецца рэканструкцыя гістарычных падзей ды антуражу той ці іншай эпохі. Гэта справа калектыўная, і ў большасці выпадкаў, рэканструктары аб’ядноўваюцца ў клубы, ці групы гістарычнай рэканструкцыі.

У Беларусі таксама ёсць шэраг падобных арганізацый.

Беларускае Радыё Рацыя