Рух Салідарнасці “Разам”: бліжэйшыя акцыі і новыя заявы



14 чэрвеня ў Кіеве адбыўся сход беларусаў Кіева, сябраў і прыхільнікаў Руху Салідарнасці “Разам”. У сходзе ўдзельнічала 25 чалавек.

У парадку дня былі пытанні аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі і бліжэйшых акцыях Руху Салідарнасці “Разам”.

З дакладам аб эканамічнай сітуацыі ў Беларусі выступіў аналітык праграмы “Міжнародная і ўнутраная палітыка” Украінскага інстытуту будучыні, эксперт па Беларусі Ігар Тышкевіч.

З дакладам аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі і дзеяннях Руху Салідарнасці „Разам” да ўдзельнікаў сходу звярнуўся палітык Вячаслаў Сіўчык.

Па выніках сходу былі прынятыя Зварот „Да беларускіх дыяспараў у свеце. Да ўсіх беларусаў і прыяцеляў Беларусі ў замежжы” і заява “Свабоду Рыгору Кастусёву”.

Было прынята рашэнне аб удзеле беларусаў Кіева ў прапанаваных Рухам Салідарнасці “Разам” акцыях:

15.06.2021 – Акцыя “Мы падтрымліваем Дж. Байдэна, Пуцін – забойца!”

14:00 Амбасада ЗША (вул. Ігара Сікорскага, 4)

16.06.2021 – Ацыя “Пуцін – Х@ло!”

18:30 Майдан Незалежнасці

20.06.2021 – Акцыя ўшанавання памяці Вітольда Ашурка (30 дзён)

12:30 – Імша у Касцёле св. Аляксандрва (вул. Касцёльная, 17)

14:00 – Майдан Незалежнасці. Хада памяці Героя Беларусі Вітольда Ашурка.

16:00 – Мітынг на Міхайлаўскай плошчы.

13.07 2021 – Гадавіна па Міколе Ільліну.

27.07.2021 – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

12:00 – Помнік Тарасу Шаўчэнку

25.08.2021 – Дзень Адраджэння Дзяржаўнасці Беларусі

18:00 – Помнік Тарасу Шаўчэнку.

 

Зварот

Да беларускіх дыяспараў у свеце,

да ўсіх беларусаў і прыяцеляў Беларусі ў замежжы

Шаноўныя сябры!

Мы вельмі ўдзячны за тую неверагодную хвалю салідарнасці з беларусамі і Беларуссю, якая ўжо год шырыцца па ўсім свеце, – з пікетамі, мітынгамі, маршамі, канферэнцыямі і іншымі мерапрыемствамі.

Мы ў Кіеве таксама робім што можам, таму што і нашая мэта – гэткая ж як і ваша: зрабіць усе, каб наш беларускі народ вызваліўся ад прыгнёту чужацкай лукашысцка-пуцінскай банды.

За больш чым год акцый у Кіеве жыхары сталіцы Украіны ўжо звыкліся да бела-чырвона-белых сцягоў і беларускай мовы. Усё больш і больш украінцаў падтрымліваюць Беларусь не толькі з прычыны блізкасці нашых мовы, гісторыі, культуры, але і таму, што сёння ў нашых двух брацкіх народаў агульны вораг, – пуцінская РФ. Менавіта падтрымкай Крамля і Лубянкі тлумачыцца тая палітыка тэрору і масавых рэпрэсій у Беларусі, якая ўжо прыняла памеры гуманітарнай катастрофы. Сённяшнія ўлады ўжо пераўтварыліся ў тэрарыстаў, якія захапілі беларускую зямлю і трымаюць у закладніках беларускі народ.

Мы будзем у Кіеве ў бліжэйшы час праводзіць акцыі з патрабаваннем уводзіць санкцыі ў дачыненні да РФ як краіны-агрэсара, у дачыненні да Крамля, які ўжо 10 месяцаў вядзе сапраўдную вайну супраць беларускага народа, праводзіць акцыі ўшанавання памяці Герояў беларускага народа, якія ўжо загінулі ў гэтай гібрыднай вайне. Мы будзем намагацца збіраць інфармацыю аб тых беларусах, забітых бандай, імёны якіх пакуль невядомыя грамадству. Мы будзем патрабаваць свабоды ўсім беларускім палітвязням, намагацца зрабіць так, каб не было гэтай ганебнай розніцы ў лічбах паміж афіцыйна вызнанымі палітвязнямі і сапраўднай іх колькасцю ў лукашысцкіх турмах. Мы будзем намагацца рабіць усё магчымае, каб спыніліся палітычныя рэпрэсіі і катаванні ў турмах.

Мы лічым, што гэтыя тры патрабаванні:

  1. Санкцыі супраць РФ
  2. Ушанаванне памяці беларускіх герояў, якія загінулі ў барацьбе за правы і свабоды беларусаў
  3. Вызваленне беларускіх герояў-палітвязняў з-за кратаў

– гэта і ёсць найбольш актуальная дапамога беларусам, якія штодзённа вядуць цяжкую барацьбу на Бацькаўшчыне.

Лёс Беларусі – будзе вырашацца ў Беларусі!

Герой Беларусі Вітольд Ашурак напісаў з-за кратаў:  “Ці могуць незнаёмыя людзі быць сябрамі? Могуць, калі яны беларусы”.

Шаноўныя сябры! Зробім усё магчымае і немагчымае, каб Беларусь вызвалілася!

Будзьма разам!

Жыве Беларусь!

Сход сябраў і прыхільнікаў Руха Салідарнасці “Разам”.

г. Кіеў

14.06.2021 г.

 

СВАБОДУ РЫГОРУ КАСТУСЁВУ!

Заява

Пасля прапагандовага роліку на АНТ 03.06.2021 г. у выглядзе палутарагадзіннага допыту Рамана Пратасевіча і інтэрпрэтацыяй гэтых “паказанняў” маскоўскімі інфармацыйнымі структурамі стала відавочна, што лукашысцка-пуцінская банда рыхтуе новую хвалю масавых палітычных рэпрэсій, як і ў 20-50-е гады ХХ ст. сталінскія карнікі праводзілі масавыя палітычныя працэсы, інспіраваныя і справакаваныя імі ж самімі. Беларусь, дзякуючы лукашысцкаму кіраванню, – адзіная краіна ў Еўропе, дзе існуе смяротнае пакаранне. Пасля “паказанняў” Пратасевіча ўсе людзі, чые прозвішчы ён называў, знаходзяцца пад смяротнай небяспекай. У сувязі з тым, што Раман Пратасевіч адразу быў вызнаны палітвязнем, мы патрабуем тэрміновага вызнання палітвязнямі ўсіх тых, чые прозвішчы прагучалі ад імя Рамана Пратасевіча ў СМІ.

Асаблівую ўвагу звяртаем на тое, што старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў нават у інтэрпрэтацыі кіраўнікоў лукашысцка-пуцінскай банды штучна прыцягнуты да гэтай “справы дзяржаўнай змовы”. Мы гэта звязваем у першую чаргу, з тым, што спісы сябраў Партыі БНФ, якая зарэгістравана згодна беларускага заканадаўства, знаходзяцца ў Мінюсце Беларусі.

Мы патрабуем у беларускіх праваабаронцаў не падыгрываць небяспечным для беларускага народа планам Крамля і Лубянкі, тэрмінова вызнаць палітвязнямі старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва і ўсіх вязняў, якіх узгадаў Раман Пратасевіч, а таксама аўтаматычна вызнаваць палітвязнямі тых людзей, якія будуць арыштаваны па яго паказаннях.

Жыве Беларусь!

Сход сябраў і прыхільнікаў Руха Салідарнасці “Разам”

г. Кіеў.

14.06.2021 г.