Рушыла пілігрымка на Грабарку
З Беластоку рушыла праваслаўная пілігрымка на Святую гару Грабарку. Пілігрымаў, а іх каля 250 чалавек, чакаюць шэсць дзён дарогі і каля 140 кіламетраў.
Урачыстасці на Грабарцы будуць праходзіць па 18 жніўня.
Сярод пілігрымаў – асобы з Літвы, Беларусі і Расеі, яны прынялі ўдзел у набажэнстве ў царкве Прарока Іллі ў Беластоку. Дарога пільгрымаў праходзіць праз Міхалова, Нараўку, Гайнаўку, Кляшчэлі і Мілейчыцы. На Грабарку яны прыйдуць у чацвер пасля поўдня, напярэдадні галоўных святкаванняў Прэабражэння Гасподняга. Арганізавала пілігрымку Брацтва праваслаўнай моладзі Беластоцка-Гданьскай дыяцэзіі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота pravoslavie.ru