Рушыла пілігрымка на Святую Гару Грабарку



Нягледзячы на спёку, дожд і вецер людзі ідуць з малітвай і просьбай да Бога. З Беластока выйшла трыццаць трэцяе паломніцтва на Святую Гару Грабарку.

Пасля малітвы ў царкве святога прапока Ільлі, каля трохсот паломнікаў пачало пяцідзённае падарожжа на праваслаўную “Гару крыжоў” на свята Праабражэння Гасподняга.

– Падзякаваць за ўсё: дачка вывучае права, падзякаваць за бацькоў, за брата, за ягоную сям’ю і за нас усіх.

– Пілігрымка вучаць пакорлівасці. Быў боль першы раз. Цяжка. У дзень праходзім ад 25 да 30 кіламетраў.

– Кожны дзень распачынаем святой Літургіяй.

– Калі была маладзейшая, хадзіла. Да тысячы чалавек ішло тады. Але цяпер унучка ходзіць, дзякуй Богу!

Свяцілішча ў Грабарцы з’яўляецца самым важным месцам для ўсіх праваслаўных у Польшчы. Паломнікі на працягу пяці дзён пройдуць каля ста кіламетраў. Прыпыняцца будуць у Рыбалах, Пасынках, Орлі, Кляшчэлях і Жэрчычах. На Гару Грабарку прыйдуць у суботу напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга.

Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя