Руслан Кулевіч: Дзень Волі для мяне гэта перадусім воля



«Дзень Волі для мяне – гэта Воля, якой пакуль няма ў беларускага народа», – удзельнікі акцыі Дня Волі ў Беластоку выказаліся пра 103 гадавіну БНР.

25 сакавіка 2021 года ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, беларусы адзначаюць Дзень Волі. Сёлета прыпадае 103 гадавіна абвяшчэння БНР. 

У Беластоку адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Волі. Каля консульства РБ прайшоў традыцыйны пікет, адкуль грамада перайшла на рынак Касцюшкі. Удзельнікі акцыі выказаліся пра тое, чым для іх з’яўляецца Дзень Волі.

Руслан Кулевіч, журналіст hrodna.life: Дзень Волі для мяне гэта перадусім Воля, якой зараз няма ў беларускага народа. Спадзяюся, што ў будучым гэты дзень стане сапраўдным нацыянальным святам. Улады неяк намагаюцца сапсаваць беларусам гэтае свята. Але, я спадзяюся, у наступным годзе гэта будзе сапраўдная Воля і мы будзем святкаваць гэтую дату як сапраўдны Дзень Волі.

У Дні Волі ў Беластоку прынялі ўдзел пару соцень чалавек, сярод якіх выбітныя дзеячы беларускай культуры, гісторыі, актывісты і ўцекачы з Беларусі. Беларусы, удзельнікі акцыі, былі  вельмі радыя сустрэцца і адзначыць свята разам. 

 

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя