Рысь, якая трапіла ў фотааб’ектыў
Сфатаграфаваць аднаго з самых асцярожных і рэдкіх драпежнікаў у лесе – рысь у Кнышынскай пушчы ўдалося ляснічаму Роберту Каповічу. Ён змог злавіць момант пры пераправе звера праз рэку Плоску. А нам пра гэта расказаў прэс-сакратар Рэгіянальнай дырэкцыі дзяржаўных лясоў у Беластоку Яраслаў Кравчык:
– Ляснічы меў шчасце – ён двойчы назіраў за рыссю. Тых рысей у паўночна-усходняй Польшчы каля 60-ці. Яны сканцэнтраваныя ў вялікіх лясных масівах, перадусім у Белавежскай пушчы, а таксама у Кнышынскай і Аўгустоўскай. Трэба адзначыць, што гэта звер, які актыўны ў вечаровай час. Таму яго пабачыць вельмі складана. Ляснічы як раз меў пры сабе фотаапарат і скарыстаўся з аказіі.
Як адзначае Яраслаў Кравчык, ляснічыя ахоўваюць невялікую папуляцыю рысей, у прыватнасці, не адстрэльваюць зашмат касуляў, якімі харчуюцца рысі. Таксама ствараюцца экалагічныя калідоры, якія яднаюць паміж сабой розныя пушчы і запэўніваюць бяспечнае перамяшчэнне гэтых, на жаль, даволі рэдкіх драпежнікаў.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя