„Рызыкуючы сваім жыццём” – палякі, якія ратавалі габрэяў падчас Халакосту
„Рызыкуючы сваім жыццём” – палякі, якія ратавалі габрэяў падчас Галакосту”- пад такой назвай адбылася сустрэча ў Сухаволі.
У Цэнтры трох культур адкрылася выстава, прысвечаная тым людзям, якія ратавалі габрэяў у час Другой сусветнай вайны. Сярод іх – Адольф Кішла з Яцьвязі, які выратаваў Сымху Лазара – уцекача з гарадзенскага гета.
Адольф Кішла з Яцьвязі магчыма будзе першай асобай з гміны Сухаволя, які атрымае званне „Справядлівага сярод народаў свету”. Выставу ў Цэнтры трох культур можна аглядаць да 9 сакавіка.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя