Сабантуй у Крушынянах
Татары прэзентавалі сваю культуру. У Крушынянах ужо дзявяты раз прайшло татарскае свята Сабантуй. Пасля малітвы ў мясцовай мячэці, удзельнікаў чакалі выступы калектываў з Беларусі, Літвы, Крыму ды Польшчы. Як падкрэслівае Марюш Шагідовіч, Сабантуй гэта радаснае свята, якое заўсёды адзначалі польскія татары.
– Свята Сабантуй – гэта традыцыйнае татарскае свята. Татары, калі спраўляліся з сельскімі гаспадарчымі працамі, мусілі адпачыць, і гэтае свята існуе – каб можна было адпачыць, хлопцы ў розных спартовых спаборніцтвах маглі б паказаць свой спрыт і сілу.
У час мерапрыемства можна было паспытаць вырабы татарскай кухні. Удзельнікаў чакалі таксама паказы народных рамёстваў ды шматлікія конкурсы.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
