“Сабантуй” у Крушынянах
“Татары свету” – пад такой назвай у вёсцы Крушыняны на Падляшшы прайшло XII свята татарскай культуры “Сабантуй”. Гасцей чакалі татарскія прысмакі, конкурсы, канцэрты, а таксама рэканструкцыя Бітвы пад Парканамі 1683 года і дэгустацыя запечаных баранаў. Вітала ўсіх гаспадыня мерапрыемства Джанэта Багдановіч з “Татарскай юрты”:
– Вітаем татараў з Крыма! Вітаем татараў з Калінінграда! Вітаем татараў з Літвы! Вітаем татараў з Беларусі! Вітаем татараў з Санкт-Пецярбурга! Вітаем татараў з Чэхіі! Канешне ж, вітаем татараў з Польшчы!
– Столькі гасцей прыехала да нас, да татараў, да нашай татарскай вёскі, дзе мы разам з нашымі суседзямі, таксама з турыстамі.
– Я з Літвы, з Вільні. У Літву татары прыйшлі вельмі даўно, больш за 600 гадоў таму. У розны час яны прыйшлі з Паволжа, з Крыма.
– Мы татарскую локшыну робім. Гэта страва хуткага прыгатавання, якая будзе гатова за паўгадзіны. Яна вельмі смачная. Суп-локшына разам з эчпачмакам і кыстыбыем – гэта любімы ласунак кожнага татарына.
“Сабантуй” прайшоў на тэрыторыі вядомай аграсядзібы “Татарская юрта”, якая згарэла ў траўні. Таму падчас свята адбыўся збор сродкаў на аднаўленне гэтага вядомага турыстычнага месца, у тым ліку праходзілі аўкцыёны.
[Not a valid template]
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя, Крушыняны
Фота аўтаркі