Саколка і Гародня распрацавалі супольныя турыстычныя праекты



Саколка і Гародня маюць супольныя планы на развіццё і прамоцыю сваіх гарадоў. „Шляхам Тызенгаўза” і „Два возеры – адна культура” – гэта праекты, якія чакаюць фінансавання з праграмы Польшча-Беларусь-Украіна. Падпісанню дамоваў, якое прайшло ў канцы 2016 года ў Саколцы, папярэднічалі сустрэчы уладаў абодвух гарадоў.

dsc05404

Агульны кошт абодвух праектаў складае 4,6 мільёна еўра, кажа бургамістр Саколкі Эва Кулікоўская.

– Спадзяюся, што праекты будуць рэалізаваны. Першы праект „Два возеры – адна культура” – гэта стварэнне роварных сцежак, адукацыйнай трасы. А другі праект – „Шляхам Тызенгаўза” –прадугледжвае стварэнне турыстычнага шляху, які будзе прамаваць культурнае адзінства Саколкі і Гародні. Маю надзею, што мы зможам атрымаць фінансаванне.

Каб рэалізаваць праекты, гарады патрабуюць фінансавання да 90%агульнага кошту. Падтрымка дазволіла б пачаць працы ўжо з 2018 года.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Саколка

Фота аўтара