Сакольскі клуб аматараў кіно святкуе сваё 30-годдзе



Сакольскі дыскусійны клуб „Фантом” аматараў кіно святкуе сваё 30-годдзе.

DSC07398

Цягам трох дзён у кінатэатры „Сокал” можна паглядзець цікавыя фільмы ды сустрэцца з зоркамі польскага кіно, такімі як Кшыштаф Зануссі ці Роберт Вянцкевіч.

Як падкрэслівае старшыня клуба „Фантом” Крысціна Кастэра, сустрэчы карыстаюцца ў Саколцы вялікай папулярнасцю:

– Ладзім паказы фільмаў цікавых, інтрыгуючых. Апрача гэтага таксама стараемся запрашаць стваральнікаў гэтых фільмаў, а таксама акцёраў. Нашымі гасцямі былі выбітныя творцы польскага кіно, акцёры. Махіна кіно вырушыла і трывае да сёння.

Дыскусійны клуб „Фантом” дзейнічае з 1985 года пры Сакольскім асяродку культуры. Святкаванні 30-годдзя клуба завершацца ў нядзелю.

DSC07399

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара