„Салідарныя з Беларуссю” ў Гданьску
Пяты фестываль беларускай культуры ў Гданьску ў гэтым годзе атрымаўся сапраўды багатым на падзеі. Удзельнікі фестывалю атрымалі цудоўную магчымасць даведацца болей пра беларускую культуру і палітычную сітуацыю ў Беларусі.
Можна было павучыцца спяваць традыцыйныя песні, рабіць беларускія лялькі, а таксама набыць вырабы „Арт Сядзібы” ды шмат чаго іншага. Другі дзень фестывалю завяршыўся выступамі гуртоў „Vuraj” (Беларусь) і „Laboratorium peśni”(Польшча).
Кажа арганізатар фестывалю Надзея Вярбоўская:
– Уражанняў многа, я праплакала палову выступу гурта „Vuraj”, бо ўражанні былі вельмі моцныя, музыка проста цудоўная. Вельмі радая, што гурт „Laboratorium peśni” у нас выступіў, што развучыў некалькі беларускіх песень спецыяльна для нас. Упэўнена, што яны будуць спяваць іх далей, то бок беларуская культура ідзе ў людзі.
[Not a valid template]
Фестываль адбыўся на месцы гданьскай судаверфі, дзе зарадзіўся прафсаюз „Салідарнасць”.
У межах фестывалю „Салідарныя з Беларуссю” валанцёры вучылі ўдзельнікаў рабіць сапраўдныя беларускія лялькі.
„Лялькі для маленькіх беларусаў былі не толькі цацкамі, але і абярэгамі”, – распавядае валанцёрка Кацярына Бычак:
– Лялька перадусім яшчэ з эпох найбольш прадаўных, калі не было падзелу на беларусаў, украінцаў і г.д. Яны мелі форму сакральную ў тым сэнсе, што яны былі проста лялькамі-абярэгамі. Асабліва гэта было характарыстычна для жанчын таму, што праз такую ляльку-абярэг яны як бы ўкладалі ў яе сваю жаночую моц, і гэта мелася абараніць хату, непрыклад, ад злых духаў, ад злых уплываў, ад благой суседкі, якая хацела нешта дрэннае зрабіць і г.д.
Працэс вырабу беларускіх лялек выклікаў вялікае зацікаўленне ў дзяцей і дарослых.
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара