Самакіраванне Варшавы возьме патранат над беларускай школкай
12 чэрвеня Віцэ-маршалак польскага Сейма Пётр Згажэльскі наведаў школку для дзяцей, арганізаваную Цэнтрам Беларускай Салідарнасці ў Варшаве. Тут вучацца дзеці беларускіх уцекачоў. Таксама ў школку завіталі: Чэслаў Скажынскі з фонду Palonia Union, а таксама намеснік войта Ізабеліна Міхал Постэк. Дзякуючы намаганням гасцей, дзеці атрымалі падарунак – сінтэзатар Yamaha, таму цяпер для іх можна арганізоўваюць музычныя заняткі.
Па выніках сустрэчы вырашылі, што прадстаўнікі мясцовага самакіравання Варшавы возьмуць патранат над школкай, а таксама персанальную апеку возьме на сябе віцэ-маршалак Сейма.
Беларускае Радыё Рацыя
