Samhain Ritual Night у Варшаве
У Варшаве адбылася вечарына Samhain Ritual Night, прымеркаваная да Хэлоўіна. Наведвальнікаў чакалі паганскія спевы і танцы, а таксама какао-цырымонія.

Пра канцэпцыю свята распавядае яго суарганізатарка, удзельніца хору Вікторыя:
– Мы хацелі, каб гэта вяло нас да нашых паганскіх традыцый, шанавання духаў продкаў ды вывучэння сваіх таемных, цёмных бакоў нашых, духоўных нейкіх вышукаў, пошукаў. І вось менавіта з гэтай тэмы і стварыўся расклад мерапрыемства, і вось такая канцэпцыя, у якой мы пачынаем са спеваў, потым ідзём у цялесныя практыкі, дзе будзем вывучаць, як мы сябе адчуваем, на што нашае цела адгукаецца. Таксама мы далучылі да гэтага ўсяго какао-цырымонію.
Імпрэза адбылася на пляцоўцы Scena Chmielna.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:







Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
