Самы папулярны паасобнік “Нівы” – з самым справядлівым календаром



Сёлета каляндар прымеркаваны да юбілею ”Нівы”, якой спаўняецца  65 гадоў. Штотыднёвік беларускай  меншасці ў  Польшчы пачаў выходзіць у 1956 годзе.

З галоўным рэдактарам Яўгенам Вапам з гэтай нагоды размаўляе Міхал Андрасюк.

РР:  Да юбілею выйшаў каляндар і, як мне падаецца, гэта не фотаздымкі на ім.

Яўген Вапа:  Каляндар прыгожа аформлены шматгадовым нашым мастаком Міркам Здрайкоўскім. На ім на першай старонцы знаходзяцца тры галоўныя рэдактары “Нівы” –  Георгій Валкавыцкі, Віталь Луба і Яўген Мірановіч. Мастак вырашыў крэатыўна папрацаваць і зрабіць шаржы галоўных рэдактараў. Думаю, што яму гэта ўдалося, атрымалася вельмі падобна.

Гэта такім чынам такое ўшанаванне,  бо выдаваць “Ніву” з 1956 года на фоне розных палітычных зменаў і быць адказным за яе было нялёгкай  справай. Таму мы і паказваем тых людзей, на якіх была такая адказнасць. А з іншага боку –  мы паказваем і як выглядалі нашы чытачы з першых нумароў і да 70-80 х гадоў, з  90-х, калі ўваходзіў  камп’ютар, на якім рабілася “Ніва” і  да  цяперашніх часоў, калі “Ніва” стала даступная ў інтэрнэце –  е-niva.org.   Нашы чытачы могуць чытаць “Ніву” на сучасных  прыладах.

Я ўвогуле  мару, калі б былі  добрыя часы і тут, і ў Беларусі, пра выставу календароў Мірасалава Здрайкоўскага. Ён  ужо шмат гадоў афармляе па-мастацку гэтыя календары.

РР:  Акрамя  імянінаў і канфесійных святаў, бачу таксама і важныя даты для беларускай  гісторыі, напрыклад, і 25 сакавіка  тут адзначана.

Яўген ВапаТут трэба заўважыць, што чытачы ў водгуках  ужо даўно  назвалі гэты каляндар самым справядлівым календаром на свеце. 

Цалкам  размову слухайце  ў далучаным  файле:

„Ніву” можаце таксама купляць у анлайн-фармаце на старонцы e-niva.org пасля бясплатнай рэгістрацыі.

Беларускае Радыё Рацыя