Санкцыі супраць Крыма працягнутыя яшчэ на год



Афіцыйнае паведамленне ўжо з’явілася на сайце Рады Еўрасаюза.

Гэтым разам санкцыі супраць Крыма прынятыя ў Еўрасаюзе нават без папярэдняга абмеркавання. Чарговыя санкцыі забараняюць імпарт якіх заўгодна крымскіх прадуктаў у краіны Еўрасаюза, усе інвестыцыі ў Крым, а таксама экспарт тавараў і тэхналогій, якія могуць выкарыстоўвацца крымскімі кампаніямі. Тэхналагічныя забароны тычацца найперш тэлекамунікацый, энэргетыцы і будаўніцтва. Еўрапейскім турагенцыям забаронена кантактаваць з тураператарамі Крыма. Усім караблям пад сцягамі ЕС забаронена заходзіць у крымскія порты, за выключэннем надзвычайных сітуацый.

На практыцы гэта азначае, што па эканоміцы паўвострава, і без таго не надта моцнай, нанесены чарговы ўдар. Так, напрыклад, сімферопальскім уладам напэўна давядзецца адмовіцца не толькі ад разведкі нафтавых і газавых радовішчаў на крымскім шэльфе, але і ад будаўніцтва новай керчынскай пераправы.

Санкцыі супраць Крыма сталі адказам Еўрасаюза на анэксію паўвострава. У ЕС плануюць працягнуць і пашырыць санкцыі і супраць Расейскай Федэрацыі.

Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна.