Сарваная спроба пераправіць праз мяжу шчанюкоў шпіца



Кантрабанда чатырох сабак была сарваная супрацоўнікамі Нацыянальнага казначэйства  (КАS) з дарожнага памежнага пераходу ў Кузніцы. 39-гадовы кіроўца аўтобуса пад польскімі рэгістрацыйнымі нумарамі схаваў шчанюкоў мініяцюрнага шпіца ў багажным аддзяленні.

Супрацоўнікі КАS з памежнага пераходу ў Кузніцы накіравалі аўтобус, якім кіраваў 39-гадовы жыхар Мазавецкага ваяводства, для праверкі пры дапамозе рэнтгенаўскага сканера. Раней мужчына паведамляў пра рэгістрацыю трох сабак, якія мелі ўсе неабходныя дакументы для ўвозу іх у Еўрапейскі Звяз. Перад тым, як пачаўся рэнтген, кіроўца прызнаўся, што хавае яшчэ чатырох сабак у багажным аддзяленні аўтобуса. Як аказалася, гэта былі шчанючкі шпіца.

Ветэрынарны павятовы лекар у Саколцы быў праінфармаваны пра гэты выпадак, і з-за парушэння правілаў перамяшчэння хатніх жывёл праз мяжу ён прыняў рашэнне пра вяртанне сабак у Беларусь. Акрамя таго, 39-гадовы мужчына быў пакараны штрафам 2000  злотых за спробу кантрабанды ў Польшчу. 

Кіроўца аўтобуса разам з чатырма шчанюкамі вярнуўся ў Беларусь, а пасажыры працягвалі падарожжа ў Польшчу на другім транспартным сродку, замененым перавозчыкам.

Хатнія жывёлы, якія суправаджаюць падарожнікаў (сабакі, кошкі, тхары, колькасцю не больш за пяць), могуць быць увезены ў Польшчу пры наступных умовах: яны павінны мець электронны ідэнтыфікатар, мець прышчэпку ад шаленства і мець дакументы, якія пацвярджаюць факт вакцынацыі (пашпарт жывёлы ці ветэрынарнае пасведчанне). 

podlaskie.kas.gov.pl