Надзея Саўчанка дала інтэрв’ю часопісу “Фокус”



Украінская лётчыца і дэпатат Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка, якая ўтрымліваецца ў расейскай турме, распавяла пра свае планы часопісу “Фокус”.

55d6de5d4ac43_6FD93FEC-4F74-4810-9D64-3ABC9F766397_mw1024_s_n

Пытанні Надзеі Саўчанцы задаваліся праз Скайп у рэжыме відэканферэнцыі. Дазвол быў атрыманы ад Расейскай федэральнай службы выканання пакаранняў.

Палонная сказала, што ў Растоўскім следчым ізалятары ёй крыху камфортней, чым у Маскве, таму што “тут бліжэй да Украіны і людзі разумеюць украінскую мову”. Але, са словаў Саўчанкі, “усе турмы аднолькавыя”.

На пытанне пра галадоўку ўкраінская лётчыца адказала, што гэта, маўляў, сапраўды дзейсны метад, але ў будучым ёй давядзецца дзейнічаць яшчэ больш радыкальна. Надзея Саўчанка так пракаментавала будучы суд: “Ад цырка можна чакаць толькі шоу. А ва Украіну я вярнуся ўсё адно”, — зазначыла ўкраінка.

Суд над Надзеяй Саўчанкай праходзіць Растове. Ёй інкрымінуецца забойства расейскіх журналістаў і незаконны пераход украінска-расейская мяжы.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя