Савет ЕЗ зацвердзіў новыя правілы ўезду ў Шэнгенскую зону



Еўразвяз прыняў рашэнне ўзмацніць кантроль знешніх межаў Шэнгенскай зоны для грамадзян краін, якія не ўваходзяць у супольнасць.

20 лістапада Савет ЕЗ ухваліў пастанову адносна сістэмы ўезду-выезду і ўнясення змяненняў у Шэнгенскі памежны кодэкс. Гэтая сістэма будзе рэгістраваць інфармацыю аб ўездзе, выездзе і адмове ва ўездзе грамадзян трэціх краін, якія перасякаюць межы Шэнгенскай зоны, паведаміла агенцтва ТАСС.

У дакуменце гаворыцца, што новая сістэма палепшыць, у прыватнасці, якасць праверак на знешняй мяжы. Акрамя таго, яна забяспечыць надзейную і сістэматычную інфармацыю аб прыезджых, а таксама ўмацуе бяспеку ў ЕЗ і ўзмоцніць барацьбу з тэрарызмам. Ухваленую пастанову павінны падпісаць Савет ЕЗ і Еўрапарламент, толькі тады яна будзе апублікавана ў Афіцыйным часопісе супольнасці і ўступіць у сілу праз 20 дзён.

ej.by