На ўсходзе Украіны затрыманы больш за 300 чалавек
Служба бяспекі Украіны паведамляе, што ў выніку АТА 3 жніўня былі затрыманыя больш як 300 чалавек, сярод іх 11 грамадзян Расейскай Федэрацыі. Здабытынеаспрэчныя доказы іх удзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Прэс-цэнтр АТА адзначае, што названым асобам паведамлена пра падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў у дачыненні да дзяржаўнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. На гэты час у дачыненні да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, працягваюцца следчыя дзеянні.
УНІАН цытуе афіцыйнае паведамленне: «Пры актыўнай падтрымцы мясцовага насельніцтва на вызваленых ад тэрарыстаў тэрыторыях арганізаваны актыўны контрвыведніцкі пошук дыверсійных груп і асоб, якія па ўласнай ініцыятыве прымалі ўдзел у арганізацыі і незаконнай дзейнасці самаабвешчаных рэспублік, здзяйснялі правакацыі, узначальвалі, фінансавалі, каардынавалі дзейнасць баявых груп, а таксама тых, хто ажыццяўляў навядзенне артылерыі і ракетных установак на мірныя гарады і баявыя пазіцыі ўкраінскіх войскаў».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота topnews.ru
