Сенат Польшчы прыняў рэзалюцыю супраць перапісвання гісторыі
Сенат Польшчы адзінагалосна прыняў рэзалюцыю ў знак пратэсту супраць перапісвання гісторыі ўладамі Расейскай Федэрацыі і расейскімі палітыкамі.
Гаворка ідзе, між іншым, пра нядаўнія выказванні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які абвінаваціў Польшчу ў нібыта супрацоўніцтве з Трэцім Рэйхам, а таксама ў адказнасці за развязванне Другой сусветнай вайны, – паведамляе беларуская служба польскага радыё.
У рэзалюцыі Сенат нагадаў, што Польшча стала ахвярай пакта Молатава-Рыбентропа, у выніку якога Еўропа была падзеленая на германскую і савецкую сферы ўплываў. Сенат Польшчы звярнуўся да расейскага боку з заклікам выбудоўваць узаемаадносіны на аснове прынцыпаў узаемапавагі, партнёрства і добрасуседства. Дзявятага студзеня падобную дэкларацыю прыняў Сейм Польшчы – ніжняя палата парламента.
Беларускае Радыё Рацыя
