Сенатар ад Падляшша Мацей Жыўна зоймецца справай белліцэяў
16 гадоў таму
Статус беларускай мовы як абавязковай ў ліцэях з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім і Гайнаўцы будзе першай справай, якой плануе заняцца ў новым Сейме сенатар ад Падляшша Мацей Жыўна.

Сенатар ад руху Шымана Галоўні Польшча 2050, яшчэ падчас выбарчай кампаніі выказваўся ў падтрымку захавання ранейшага статусу школаў беларускай меншасці.
З лістапада мінулага году Кураторыя Асветы ў Беластоку і Міністэрства Адукацыі і навукі ўвялі новую трактоўку запісу статутаў школ з беларускай мовай навучання. Патрабуюць, каб ў ліцэях з беларускай мовай навучання навучанне беларускай мовы і экзамен на атэстат сталасці з беларускай мовы былі неабавязковымі.
Валя Лаеўская, Беларуская Радыё Рацыя
