Севярын Пракопюк: Непасрэдныя сустрэчы з выбарцамі – гэта лепш, чым пасміхацца з плакату



«Непасрэдныя кантакты і размовы з выбаршчыкамі» – галоўны спосаб агітацыі для кандыдата ў дэпутаты ў польскі Сейм ад Левых сілаў – Севярына Пракопюка. Ён сябра партыі «Разам». Беларус па нацыянальнасці, сацыолаг па адукацыі. Стартуе з трэйцяга месца са спісу выбарчага камітэту «Nowa Lewicа».

Няма магчымасці выйсці на агульнапольскае тэлебачанне, няма магчымасць бліснуць на вялікім фармаце ў вялікім горадзе. Але будзем размаўляць з людзьмі і будзем гэта рабіць. Я паходжу з пад Бельска-Падляшскага. І гэта тая тэрыторыя, дзе мне прасцей трапаць да патэнцыйных выбарцаў. Будзем у Бельску, будзем ў Гайнаўцы, іншых мясцовасцях. Знаёмыя абяцаюць дапамогу ў кампаніі. Спадзяюся, такіх сустрэч будзе шмат. Можа і ў Ломжы атрымаецца штосьці арганізаваць. Непасрэдныя сустрэчы з выбарцамі – гэта лепш, чым пасміхацца з плакату.

Севярын Пракопюк жыхар Відава каля Бельска-Падляшскага. Ужо ў наступным тыдні зможам сустрэць яго з улёткамі на вуліцах Бельска, Гайнаўкі і ваколіцы. Абяцае прадстаўляць у Сейме праблемы беларускай нацыянальнай меншасці, а таксама вырашаць праблемы нашага рэгіёну.

Выбары ў польскі Сейм 15 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя