Вызначаецца грамадскі бюджэт Бельска Падляшскага на 2016 год
Ужо вядомыя прапановы праектаў, якія будзе можна прафінансаваць з грамадскага бюджэта горада Бельска Падляшскага на год 2016. Усяго атрымалася 14 прапаноў. Сярод праектаў інвестыцыйнага характару – пабудова дарогі і спартыўнай пляцоўкі. З’явілася таксама ідэя зняць фільм – “Знахар 2”. “Сёлета мы раздзялілі праекты, маем праекты інвестыцыйныя ды іншыя,” – тлумачыць бурмістр горада Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі.
– Восемь праектаў – інвестыцыйных. І шэсць – мягкіх праектаў. У гэтым годзе мы ўвялі максімальную квоту, за якую можна адно заданне зрэалізаваць. У івестыцыйных праектах – гэта 250 тысяч злотых, у мягкіх (па-за інвестыцыйных) праектах – гэта 30 тысяч на адзін праект.
400 тыс. злотых – столькі сёлета складае грамадскі бюджэта. Галасаваць на праекты будзе можна жыхарам Бельска-Падляшскага з 24 па 30 кастрычніка ў памяшканні ўстановы горада.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя