Шанец для арганізацый Падляшша: субсідыі на экалогію, інтэграцыю, каштоўнасці
Падчас прэс-канферэнцыі Цэнтр падтрымкі няўрадавых арганізацый (OWOP) абвясціў пра пачатак набору на тры праграмы рэгрантавання, якія фінансуюцца з мясцовых органаў улады, Еўразвяза і ЮНІСЕФ. Сярод іншага, падтрымку могуць атрымаць праекты ліквідацыі вынікаў засухі на Падляшшы, напрыклад, ратаванне буслоў ад наступстваў засушлівага лета.
Кажа прадстаўніца Цэнтра падтрымкі няўрадавых арганізацый Ганна Сэндзяк:
-Так першы рэгрантынг, так званы малы грант, выдзелены на экалагічную дзейнасць. Удзельнічаць могуць арганізацыі з усяго Падляшскага ваяводства. Гэта гранты да 2 тысяч злотых і тэрмін да 16 чэрвеня. Гэта экалагічныя мерапрыемствы, чыстае навакольнае асяроддзе, уздзеянне на змяненне клімату.
Для экалагічных праектаў прадугледжана падтрымка ў памеры да 2000 злотых. Паводле Цэнтру падтрымкі няўрадавых арганізацыяў (OWOP), гэта, напрыклад, праекты, якія прадугледжваюць інфармаванне пра сітуацыю з экалогіяй, памяншэнне «чорнага дыму» або стварэнне дажджавых і сэнсарных садоў.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя