Шараговыя беластачане ў большасці не ведаюць пра бязвізавы рух
Тым часам, колькасць турыстаў, якія наведалі Гарадзеншчыну ў межах бязвізавага руху, дасягнула 20 тысяч чалавек. Істотную іх частку складаюць грамадзяне Літвы, але таксама Латвіі, Нямеччыны, Польшчы ды іншых краінаў.
У той жа час апытаныя на вуліцах Беластока мінакі пераважна не ведалі, што такі бязвізавы рух увогуле існуе, а тыя, хто ведаў – ніякіх падрабязнасцяў сказаць не змаглі:
– Так, ведаю, з телебачання. Я бы паехала з задавальненнем у Гародню, але не маю часу.
– Не ведаю. Шчыра кажучы, не быў яшчэ.
– Чула пра гэта ў тэлеперадачы “Аб’ектыў”. Ёсць такі лакальный тэлечасопіс на беластоцкім тэлебачанні.
– Не, не была. Зараз не маю часу і не вельмі мяне гэта цікавіць.
– Так, чула пра гэта. Былі вялікія чэргі на мяжы. Машыны па некалькі гадзін стаялі.
– Не ведаем, мы праездам з далёку, таму пра гэта не вадем.
– Не, не чула пра гэта. Мы са Шчэціна.
– Праўда? Гэта вельмі добра. Нарэшце наведую свайго сябра.
Аднабаковы бязвізавы рух з Беларуссю дзейнічае ў некалькіх напрамках. Па-першае, трохдзённы ў Белавежскай пушчы, па-другое, пяцідзённы ў рэгіёне Аўгустоўскага каналу і ў выпадку прылёту ў краіну праз аэрапорт “Мінск”. Пры гэтым для наведвання беларускай часткі Белавескай пушчы і Гарадзеншчыны, акрамя пашпарта і страхоўкі, турыст мусіць мець адмысловы пропуск, выданы памежнікамі.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя