Шаша “Кіеў – беларуская мяжа” прызнаная самай бяспечнай ва Украіне
Пра гэта паведамляе ўкраінскі аналітычны партал “Слова і справа”.
Згодна рэйтынгу The World Economic Forum, украінскія дарогі прызнаныя аднымі з найгоршых у свеце: па якасці дарожнага пакрыцця Украіна займае 137 месца са 144 магчымых. Горшыя дарогі толькі ў Манголіі, Гаіці, Мазамбіку, Конга і на Мадагаскары.
Гэта непазбежна адбіваецца і на дынаміцы дарожных здарэнняў: Украіна знаходзіцца ў светавой дзясятцы па колькасці аварый.
Так што шаша, якая пачынаецца ад памежнага пераходу “Новыя Ярылавічы” на беларуска-ўкраінскай мяжы і вядзе да Кіева, з’яўляецца прыемным выключэннем: яна прызнаная самай небяспечнай ва ўсёй Украіне. Ад 2015 года і па сёння на гэтай трасе здарылася толькі 6 894 аварый. Гэта значна менш, чым, напрыклад, у Адэскай вобласці, дзе за той жа час здарылася 34 742 аварыі.
Адрэзак шашы “беларуская мяжа – Кіеў”, прынамсі, да павароту на Чарнігаў, ведае ці не большасць гамяльчанаў, якія рэгулярна ездзяць у сталіцу Сівершчыны па закупы.
Самымі небяспечнымі дарогамі Украіны прызнаныя кіеўскія. Ад 2015 года на іх зафіксавана 10 685 аварый.
Беларускае Радыё Рацыя