Шчыты-Дзенцялова: “І там жывуць людзі”



Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы наведаў чарговую вёску Падляшша са сваім народным беларускім фэстам “І там жывуць людзі”. Гэтым разам фэст прайшоў у Шчытах-Дзенцялове ў Арлянскай гміне. “Наведваем самыя малалюдныя вёсачкі, і гэта мае вялікі сэнс,” – кажа Тамаш Ціханюк, дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы:

–  Мы як маладое пакаленне беларусаў Падляшша хочам паказаць, што помнім пра беларусаў, пра гэтыя вёскі, дзе, на жаль, штораз менш народу. Вядома, людзі выязджаюць у большыя гарады, аднак тут таксама ёсць людзі.

Фэст прайшоў на пляцоўцы Цэнтра адукацыі і прамоцыі беларускай культуры “Шчыты”. Чарговае мерапрыемства ў рамках “І там жывуць людзі” адбудзецца 9-га жніўня ў Семяноўцы.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара