Шэсць выпадкаў афрыканскай чумы свіней на Падляшшы



Галоўная ветэрынанарная інспекцыя паведаміла пра два чарговыя выпадкі афрыканскай чумы свіней, выяўленых на Падляшшы, недалёка ад мяжы з Беларуссю. Як паведаміў прадстаўнік Ваяводскай інспекцыі доктар Міраслаў Чэх, новыя выпадкі таксама тычацца дохлых дзікоў і былі выяўлены ў зоне дзеяння асаблівага ветэрынарнага нагляду. – Пяты выпадак – гэта гміна Шудзялова, якая далей ад мяжы – гэта дзесьці 8 км. Наступны выпадак – мясцовасць Баброўнікі, ля самай мяжы, непадалёк ад ракі Свіслач. Калі казаць пра гэты шосты выпадак, то там было некалькі штук, статак. Але мы лічым яго як 1 выпадак. Таксама Міраслаў Чэх паведаміў, што на дадзены момант не прадпрынятыя ніякія новыя крокі ў сувязі з чарговымі выпадкамі афрыканскай чумы свіней. Рашэнне мае быць прынятае ў час адмысловай нарады экспертаў у галіне ветэрынарыі. Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя Фота Marcin Onufryjuk / Agencja Gazeta