Шэсце на Дзень Волі ў Варшаве
Святочнае шэсце, прымеркаванае да Дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, пройдзе ў польскай сталіцы ў нядзелю 22-га сакавіка. Шэсце распачнецца каля помніка Тадэвушу Касцюшку, пасля будзе скіравана вуліцамі Маршалкоўскай, Свентакшыскай, Новым Святам і Кракоўскім прадмесцем да помніка Адаму Міцкевічу, дзе адбудзецца мітынг.
На мерапрыемства запрашае кіраўнік Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык:
– Акрамя ўсяго іншага, гэта акцыя салідарнасці з беларусамі, якія змагаюцца на Радзіме. Бо ўсе ведаюць, што Дзень Волі будзе адзначацца 25 сакавіка ў Менску. Шэраг беларускіх стуктураў Варшавы таксама арганізоўваюць такое шэсце: і наш Рух Салідарнасці “Разам”, і Беларускі Дом у Варшаве, і Еўрапейская Беларусь. Я думаю, што далучацца яшчэ іншыя беларускія структуры, бо трэба разам святкаваць 25 Сакавіка. Бо Дзень Беларускай Народнай Рэспублікі, Дзень Волі, належыць усім беларусам.
Акцыя ўшанавання Дня Волі ў Варшаве распачнецца а 14-й гадзіне.
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота collaboration.org.ua