Шэсце памяці Барыса Нямцова ў Вільні



1 сакавіка ў Вільні каля Расейскай амбасады адбыўся мітынг і шэсце памяці вядомага расейскага палітыка-апазіцыянера Барыса Нямцова.

14

Да Расейскай амбасады прыйшло шмат людзей розных нацыянальнасцей, пра што сведчылі сцягі, якія развіваліся над калонай. Людзі перад амбасадай усклалі кветкі і запалілі знічкі. Прысутнічалі і вядомыя літоўскія палітыкі: Раса Юкнявічыне, Андрус Кубілюс, Аудрус Ажубаліс і іншыя.

Пасля ўдзельнікі мітынгу прайшліся шэсцем па праспекце Гедыміна.

Ад беларускіх арганізацый удзел прынялі прадстаўнікі Таварыства беларускай культуры ў Літве і Асацыяцыі „Крывія”.

[Not a valid template]

Паведамляе westki.info