Школьнікам з сем’яў рэпрэсаваных беларусаў ў Беластоку раздадуць школьныя камплекты
Адзін з кардынатараў акцыі прадстаўнік Беларускага дома ў Беластоку Дзмітры Сяўко распавёў акалічнасці:
„Ініцыятар і арганізатар – Беларускі дом у Варшаве. У Беластоку 27 дзяцей – будзе 27 камплектаў будзе роздана дзецям з 16 сем’яў. Заплечнік, фарбы, сшыткі, вокладкі на сшыткі, алоўкі, пэндзлікі, і іншыя школьныя прылады”.
Пошукам сем’яў, якім патрабуецца дапамога займалася сярод іншых кіраўнік фонду «Беларусь 2020» Марына Ляшчэўская. Дапамагаць даставіць школьныя камплекты ў Беластоку, арганізуе памяшканне і салодкі пачастунак для школьнікаў дэпутат Роберт Тышкевіч. Раздача школьных камплектаў адбудзецца заўтра ў 15 гадзін у гатэлі Эсперанта па вуліцы Легіанова 10.
Беларускае Радыё Рацыя