Школьнікі зрабілі макет даваеннай Орлі
Даваенная Орля адноўленая на макеце. У комплексе школаў з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Орлі падвялі праект «Гліняныя змаганні з гісторыяй на фоне»(Gliniane zmagania z historią w tle). У выніку праекта паўстаў макет, які прадстаўляе даваенную Орлю. Больш пра гэта нашаму радыё распавяла каардынатар праекту, Альжбета Цюлькевіч, з фонду «EDM»:
— У гэтым праекце ўдзельнічала амаль уся моладзь нашай школы. Праект мы распачалі ў ліпені гэтага года. То бок амаль паўгода працавалі. Дзеці вельмі ахвотна рабілі: спачатку, гліняныя будынкі, а потым дарогі, могілкі, дрэвы. Увесь праект тычыцца Орлі 30-х гадоў ХХ стагоддзя. Мы шукалі планы, фотаздымкі, мапы, пыталіся ў людзей. Адны казалі, што там было тое, і другія — што іншае. І толькі пасля гэтага паўстаў гэты праект.
Праект «Гліняныя змаганні з гісторыяй на фоне» фінансаваўся між іншым Аб’яднаннем самаўрадаў еўрарэгіёна Белавежская Пушча ў межах праграмы «Дзейнічай лакальна ІХ».
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Орля