Школы з беларускай мовай навучання падрыхтаваныя да новага навучальнага году
Пачатак навучальнага году ўсё бліжэй. У Польшчы з 1 верасня ў навучальныя ўстановы вернуцца школьнікі рознага ўзросту. Зараз праходзіць таксама падрыхтоўка школ, дзе ўжо неўзабаве пачнуцца заняткі.
Самае важнае, каб будынкі школы прыцягвалі вучняў, – кажа намеснік Комплексу школ з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы Ніна Лукасік:
– Падрыхтаваць школу трэба, і мы яе рыхутем, каб вучні прыйшлі да школы чыстай, каб прыемна ім было вучыцца. Трэба падрыхтаваць таксама і план лекцый. Усе настаўнікі прыходзяць таксама ў свае класы, глядзяць, што яшчэ там трэба дарабіць.
Андрэй Сцепанюк, дырэктар беларускага ліцэю у Бельску Падляшскім:
– Падчас канікул удалося нам зрабіць рамонт некалькіх залаў. І на калідорах зрабіць парадак. Мы цалкам падрыхтаваныя да новага навучальнага году, каб ад першага верасня пачаць навуку.
Сёлета беларускі ліцэй ў Бельску Падляшскім прыняў 103 новых вучняў-першакласнікаў, што абазначае рост ахвотных вучыцца ў нашай школе ў параўнанні з 2013 годам, калі было іх менш, чым 100 асобаў, – мяркуе Андрэй Сцепанюк.
Інакш выглядае сітуацыя ў Гайнаўскім ліцэі, дзе колькасць аддзелаў пeршых класаў змяншаецца з трох у 2013 годзе да дзвюх сёлета, – дадае Ніна Лукасік.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя