Шляхам праваслаўных храмаў: новы турыстычны маршрут у Беластоку



Новы турыстычны маршрут у Беластоку паказвае сучасныя праваслаўныя цэрквы і рэкламуе шматкультурнасць горада. Шлях праходзіць праз Царкву Уваскрашэння Хрыста, Царкву Святога Духа і Царкву Божай Мудрасці. Перад галоўнымі ўваходамі ў святыні паставілі інфармацыйныя табліцы.

Шлях паўстаў паводле ініцыятывы раднага Ваяводскага Сейміку ад Форума меншасцяў Падляшша Славаміра Назарука. Як распавёў сайту bialystok.pl намеснік прэзідэнта горада Рафал Рудніцкі, “новы турыстычны маршрут паўстаў у адказ на вялікую цікавасць з боку турыстаў і на пашыранае ўспрыманне Беластоку як цэнтру польскага праваслаўя”.

Фота bialystok.pl