Шляхамі беластоцкіх муралаў



Пеша, на ровары, альбо на гарадскім транспарце можна пабачыць адзін з трох шляхоў беластоцкіх муралаў. Адмысловая мапа ўжо выдадзена у Беластоку. На чарзе інтэрнэт-старонка і аплікацыя ў тэлефоне.

Кажа прэзідэнт горада Беласток Тадэвуш Трускаляскі:

– Беластоцкія муралы добра вядомыя ў свеце. Некаторыя дачакаліся рэплік, між іншым, у Кітаі, маю на ўвазе „Дзяўчынку з палівачкай”. Мы выдалі мапу, якая адкрывае шлях беластоцкіх муралаў. Мы маем у Беластоку каля 50 муралаў. Гэта мапа аб’ядоўвае 36 з іх. І там ёсць тры віды гэтых шляхоў, абазначаныя трыма колерамі.

Бясплатна атрымаць мапу беластоцкіх муралаў можна між іншым у дэпартаменце прамоцыі па вуліцы Касцельнай.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток