Шлюбаванне першакласнікаў бельскай “тройкі”



У пачатковай школе №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляшскім адбылося шлюбаванне першых класаў. “Да ўрачыстасці прыступілі 53 першакласнікі,” – кажа намеснік дырэктара школы Ірэна Яблушэўская:

– Шлюбаванне першых класаў – гэта вельмі важны момант у жыцці ўсёй школы. І я гляджу, як перажываюць настаўнікі гэтых малых дзетак, як перажываюць бацькі. Я думаю, гэта апошняе шлюбаванне, калі няма штандару школы. Ёсць мэта, ёсць праект, мы ўжо пачалі збіраць грошы на штандар. І я думаю, што гэта будзе такое ўмацаванне нашай школы ў асяроддзі. Наша школа атрымае сімвал.

У час урачыстасці выступіў беларускі школьны калектыў “Ручнічок”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара