Шматканфесійнае калядаванне прайшло ў Супраслі



Гэта ўжо пяты агляд калядак і пастаралак, у час якога на сцэне можна пабачыць людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Менавіта яны маюць патрэбу адаптацыі і падтрымкі.

Агляд, гэта нагода да інтэграцыі і адзінства, тлумачыць айцец Матвей.

– Такія сустрэчы вельмі карысныя. Мы культурна ўзбагачаемся. У нас супольнае пасланне – ушанаванне нараджэння Хрыста. Хацелі б, што тыя людзі, якія не маюць сем’яў, якія пачуваюцца самотнымі, не былі б праігнараваныя намі.

– Цяжка апісаць, якая адбываецца работа з гэтымі падапечнымі. Трэба мець уяўленне.

– Гэта такое тлумачэнне, што хворыя таксама гэта робяць, гэта ў два бакі дзейнічае. Задаволеныя тым, што мы тут ёсць.

На сцэне Народнага дому ў Супраслі прэзентаваліся выступоўцы з Беластоцкага, Аўгустоўскага і Сакольскага паветаў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі