Шматкультурнае “Пэрэточэ” ў Белавежы – дзень першы
У Белавежы прайшоў першы дзень Белавежскіх Мастацкіх Інтэграцыі “Пэрэточэ 2014”. Мерапрыемства, якое праходзіць у дванаццаты раз, намагаецца запрэзентаваць на сцэне белавежскага Амфітэатра шматкультурнасць ды шматнацыянальнацсь рэгіёну Белавежскай пушчы.
[Not a valid template]
“Мерапрыемства пачалося выступам мясцовага дзіцячага калектыву “Сунічкі”, які быў адным з некалькіх прадстаўнікоў беларускай культурнай спадчыны”, – кажа старшыня Фонда “Царкоўная Музыка” ў Гайнаўцы, Мікалай Бушка:
– Вяртаючыся да беларускай культуры мы прадстаўяем некалькі жанраў. Што для нас важна – дзеткі з Белавежы – гэта ўжо трэцяе пакаленне, якое не гаворыць на беларускай мове. А тут як раз дзеткі зацікавіліся, дзякуючы настаўнікам – дырэктару школы пачатковай у Белавежы, зноў дзеткі пачалі вучыца беларускай мове і вельмі добра паказалі таксама сябе на сцэне.
Працяг “Пэрэточа 2014” сёння ў белавежскім Амфітэатры ад 18 гадзіны. На сцэне пакажуцца таксама калектывы з Беларусі – танцавальны “Капрыс” з Каменца, татарскі “Кубэляк” з Гародні ды менская “Купалінка”.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя