Шпацыр па Беластоку з WidziMisie
Аўтар шпацыру па шляхах беластоцкіх мядзведзікаў Лукаш Леанюк зноў правёў экскурсію па вуліцах горада. Адной з адметнасцяў экскурсіі з’яўляецца тое, што яна разлічана як на дзяцей, так і на дарослых.
– Калі цябе нешта цікавіць, то заўжды можаш гэта эмацыйна пераказаць. Мішкі, невлікія фігуркі – прыцягваюць. Як я бачу, найперш затрымліваюцца дзеці. Існуе перыяд на экскурсіі. Раз на тры месяцы. Інфармацыя з’яўляецца на фэйсбуку «Адкрый Беласток».
Шпацыр па шляхах мядведзікаў таксама звязаны з важнымі гістарычнымі падзеямі, якія адбываліся ў Беластоку. Але па словах Лукаша, адной з мэтай стварэння экскурсіі стала жаданне пасмяяцца над стэрэатыпамі.
***
Лукаш Леанюк правёў экскурсію па слядах мядзьведзікаў. Некалькі гадоў таму на вуліцах Беластока з’явіліся першыя фігуркі-мініяцюры бронзавых мядзьведзікаў, якія адразу ж палюбіліся як турыстам, так і жыхарам горада. Праект „WidziMisie” прыдумаў беларускі дзеяч Лукаш Леанюк.
Беларускае Радыё Рацыя