Што будзе са здабычай торфу ў гмінах Нарва і Чыжы?
Перспектыва здабычы торфу на ў гмінах Нарва і Чыжы выклікае гарачыя эмоцыі ў жыхароў навакольных вёсак.
18 чэрвеня ва ўпраўленні гміны па ініцыятыве войта гміны Чыжы Юрыя Васілюка прайшлі дэбаты на тэму „Зменаў гаспадарчых планаў гміны Чыжы”. На дэбатах адсутнічаў войт, не было і прадстаўніка інвестара. Прысутнічалі трое з 15-ці радных Чыжоўскай гміны:
– Эксплуатацыя торфу з’яўляецца карыснай для фірмы. Прадастаўляем сто гектараў, але што гэта дасць?
– Наша гміна ў застоі. Мы не хочам праз 30-ць гадоў сказаць, што ў нас няма гміны.
– Вы атрымаеце ад здабычы максімум 100 тысяч, бо меншы абшар, чым у Міхалове, таму менш торфу. Вы верыце ў тое, што гэта паўплывае на будучыню гэтай гміны? Калі гэта гміна знікне, то яна і са здабычай торфу будзе далучана да іншай гміны. Гэта здабыча нічога не зменіць, яна яшчэ больш пагоршыць сітуацыю гэтай гміны і папсуе адносіны з суседзямі.
Прысутныя жыхары выступаюць супраць планаванай здабычы торфу. На іх думку, гэта прынясе мясцовым жыхарам страты і нашкодзіць навакольнаму асяроддзю. Заявы наконт зменаў у прапанаваны управай гміны план можна ўносіць да 9-га ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя