Што будзе з перадачамі меншасцяў на TVP3 Białystok?



Без кансультацый з прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў дырэктар Беластоцкага аддзялення Польскага тэлебачання выводзіць выраб татарскай, цыганскай і расейскай перадач: “Tatarskie wieści”, “My Romowie” і “Wiadomości rosyjskie” з TVP3 Białystok.

Нашаму радыё Эўгэніюш Шпакоўскі патлумачыў, што гэта вымушаная мера на час пандэміі – перадачы будзе вырабляць знешняя фірма.

Старшыня Цэнтральнай рады цыганоў і старшыня Сусветнага парламенту цыганоў Станіслаў Станкевіч заяўляе, што польскія цыганы будуць пратэставаць: 

– Катэгарычна пратэстуем. Публічнае тэлебачанне мае за мэту паказваць меншасць па тэлебачанні. Гэтыя перадачы маюць шырокую аўдыторыю гледачоў, таму не разумею, як можна камусьці даручыць выраб гэтых перадач. Як можна вырашаць за кагосьці, хто будзе рабіць, напрыклад, цыганскую перадачу. Ці хтосьці кансультаваўся, ці хтосьці пытаў? 

Першым пра магчымасць вывядзення перадач нацыянальных меншасцяў з Беластоцкага асяродка тэлебачання паведаміў шматгадовы аўтар праграмы “Беларускі тыдзень” Мікола Ваўранюк, які таксама каардынаваў іх вытворчасць.

Як мы ўжо паведамлялі раней, пасля шматлікіх пратэстаў перадача “Беларускі тыдзень” застанецца на Беластоцкім тэлебачанні на ранейшых умовах.

Беларускае Радыё Рацыя