Што можа даць беларусам перапіс насельніцтва Польшчы?
З 1 красавіка ў Польшчы будзе праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.
Тое, на што можна паўплываць, пазначыўшы сябе беларусам падчас перапісу, назваў падляшскі пісьменнік Міхась Андрасюк:
– Колькасць, якую назаве перапіс, мае значны ўплыў на тое, якую фінансавую падтрымку атрымаюць нашы беларускія арганізацыі ад польскага ўраду. Польскі ўрад фінансуе нашы газеты, часопісы, часткова таксама перадачы на Радыё Рацыя, тыя, якія маюць дачыненне да беларускай меншасці.
Па словах Міхася Андрасюка, ад колькасці беларусаў, атрыманай падчас перапісу, будзе залежаць і падтрымка навучальных устаноў, дзе вывучаецца беларуская мова і могуць навучацца дзеці імігрантаў з Беларусі.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя