Што пасля ліцэя?



Гэтае пытанне зараз абмяркоўваюць выпускнікі. Пасля экзаменаў на атэстат сталасці абітурыенты маюць час на планаванне сваёй будучыні.  Выпускнікі ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім распаваялі нашаму радыё пра свае планы:

– Я хачу пайсці ў палітэхнічны ў Беластоку. Мару стаць геадэзістам.

– Хачу паступіць у Варшаўскі ўніверсітэт.

– Буду паступаць у Акадэмію фізічнага выхавання ў Бельску-Падляшскім. Я займаюся спортам і хачу гэтым займацца надалей.

“Поспехі ў ажыццяўленні нашых адукацыйных планаў залежаць ад вынікаў экзаменаў на атэстат сталасці, пра якія даведаемся напрыканцы чэрвеня”, – адзначаюць абітурыенты белліцэя ў Бельску-Падляшскім.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота atma-korki.pl